У чацвер, 27 студзеня , з вучнямі 6 “Б” класа адбылася экскурсія ў школьную бібліятэку.

Вучням была прадстаўлена выстава-агляд “Культурная спадчына Беларусі”.

У ходзе мерапрыемства хлопчыкі ідзяўчынкі ўзнавілі інфармацыю аб родным горадзе, аб гісторыі і культуры Радзімы. Пазнавальнымі для дзяцей былі і звесткі пра старажытныя рукапісныя кнігі, і пра гісторыю узнікнення першых друкаваных кніг на беларускай мове.

Мерапрыемства пакінула ў дзяцей добрыя ўражанні і прыемны настрой.